Удзельнікамі сустрэчы сталі запрошаныя спецыялісты, педагогі, навучэнцы школы, а таксама іх бацькі. У ролі спікераў выступілі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяна Часнокава, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Анатоль Бурмістраў, урач-нарколаг Лепельскай ЦРБ Наталля Скавародка, а таксама першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Бараноўская.

Нагадаем, у гэтыя дні на Лепельшчыне праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Падлетак».