У Лепелі і вёсцы Заслонава некалькі дзён не будзе гарачай вады
8.9.20250 праглядаў
КУВП “Бароўка” інфармуе!
У сувязі з падрыхтоўкай да зімовага перыяду, абслугоўваннем кацельнага абсталявання і цеплавых сетак будзе адключана гарачае водазабеспячэнне ў вёсцы Заслонава ў перыяд часу з 08.00 гадз. 09.09.2025 па 20.00 гадз. 09.09.2025 г.
Таксама ў сувязі з падрыхтоўкай да зімовага перыяду, абслугоўваннем кацельнага абсталявання і цеплавых сетак будзе адключана гарачае водазабеспячэнне ў г. Лепель у перыяд часу з 08.00 гадз. 15.09.2025 па 20.00 гадз. 20.09.2025 г.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.