Трэцяя пятніца месяца – традыцыйна пасяджэнне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
Сёння на парадку дня 2 асноўныя пытанні: “Аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны” на 2021-2025 гады ў Лепельскім раёне”, а таксама “Аб рабоце па прафілактыцы суіцыдальных паводзін і выяўленні асоб, схільных да суіцыдальных паводзін на тэрыторыі Лепельскага раёна”.
Разам з мясцовымі кіраўнікамі ўдзел у абмеркаванні пытанняў прынялі Віктар Азарёнок, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік пракурора Віцебскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Уладзімір ГУК, а таксама намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках старшы саветнік юстыцыі Ігар Мяцеліца.
— Пакуль нашы суседзі ў імкненні інтэгравацца з «прагрэсіўнымі» заходнімі краінамі вядуць жорсткую вайну з помнікамі загінуўшым героям, якія вызвалілі іх землі, у Беларусі свята шануюць імёны сапраўдных герояў.
- На тэрыторыі Лепельскага раёна, як і па ўсёй краіне, актыўна працягваецца работа па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны» на 2021—2025 гады, у рамках якой прыводзяцца ў належны выгляд воінскія пахаванні і памятныя знакі воінам, якія загінулі ў барацьбе за свабоду нашай краіны", - пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.
Шмат зроблена ў плане прафілактыкі суіцыдаў, але праблема працягвае заставацца актуальнай.
У раёне праводзіцца актыўная работа па выяўленні грамадзян, якія здзейснілі суіцыдальную спробу, і аказанні ім неабходнай псіхатэрапеўтычнай, псіхалагічнай дапамогі, у якой прымаюць удзел псіхолагі, грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі, сацыяльныя службы, сродкі масавай інфармацыі.
- Кожны выпадак пацверджанага суіцыду разглядаецца індывідуальна, – адзначыла дакладчык Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.
У Лепелі абмеркавалі пытанні ўшанавання памяці загінулых пры абароне Айчыны, а таксама тэму прафілактыкі суіцыдаў
17.1.20261 праглядаў