6 красавіка ў дзяжурную частку Лепельскага РАУС ад неабыякавага грамадзяніна паступіла інфармацыя: кіроўца аўтамабіля «Opel Kadett» на аўтадарозе М-3 «Мінск-Віцебск» паводзіць сябе неадэкватна.
Экіпаж аддзела ДАІ Лепельскага РАУС неадкладна выбыў ва ўказаным напрамку і праз непрацяглы час на 151-м кіламетры аўтадарогі М-3 выявіў шуканы легкавік.
Кіроўца, 36-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці, пры зносінах з міліцыянерамі быў узбуджаны, ад яго зыходзіў рэзкі пах алкаголю. Праваахоўнікі прапанавалі мужчыну прайсці асведчанне, па выніках якога ў яго арганізме выяўлена 2,19 праміле алкаголю. Акрамя гэтага, ён не меў права кіравання транспартным сродкам.
Пазней аўтааматар расказаў, што сесці за руль яго вымусіла паездка ў Полацк.
Цяпер яму трэба будзе адказаць перад законам – у яго дзеяннях бачыцца склад злачынства, прадугледжаны ч. 1 арт. 317 прым 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца абыякавымі. Калі бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы кіроўца або ён ужо кіруе аўто, паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102. Акрамя таго, не пакідайце па-за ўвагай пешаходаў і веласіпедыстаў, якія сваімі паводзінамі ставяць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху.