Менавіта тут найбольш упершыню галасуючых грамадзян – навучэнцы ўстановы адукацыі прыйшлі аддаць свой голас. Да гэтага яны ўважліва вывучылі інфармацыю аб кандыдатах, а таксама працэс галасавання.
“Крыху хвалююся: прымаю ўдзел у выбарах упершыню. Разумею, што мой голас паўплывае на будучыню краіны. Праявіць грамадзянскую пазіцыю важна і маладому пакаленню, якое працягне захоўваць і прымнажаць дасягнутае. Я галасую за мірную, незалежную Беларусь і за росквіт сваёй краіны”, – падзялілася меркаваннем Юлія Сачына.
Прыемным бонусам для ўпершыню галасуючых выбаршчыкаў стала ўручэнне падарункаў – кніга “Сімвалы суверэннай Беларусі”, а таксама брэндаваная майка ад БРСМ з надпісам “Мой голас першы”!
У Лепелі адным з самых ажыўленых месцаў у першы дзень датэрміновага галасавання стаў участак № 6, які знаходзіцца ў аграрна-тэхнічным каледжы.
21.1.20250 праглядаў