14 чэрвеня а 2-15 у службу выратавання паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам аднаго легкавога аўтамабіля па вуліцы Дэпоўскай у горадзе Лепель.

14 чэрвеня а 2-15 у службу выратавання паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам аднаго легкавога аўтамабіля па вуліцы Дэпоўскай у горадзе Лепель.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што кіроўца легкавога аўтамабіля Опель Амега не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў краму, у выніку чаго ў легкавым аўтамабілі апынуўся заціснуты пасажыр, мужчына 1988 года нараджэння.

Кіроўца, 1990 года нараджэння, змог пакінуць салон аўтамабіля самастойна. Работнікамі МНС пры дапамозе спецыяльнага абсталявання дэблакаваны пасажыр і перададзены брыгадзе медыкаў. Пасля агляду спецыялістамі, з траўмамі рознай ступені цяжкасці абодва мужчыны дастаўлены ў бальніцу.