У салоне — краме «Скарбонка» адбылося адкрыццё выставы «Ігумен зямлі Рускай», якая прадастаўлена Віцебскім аддзяленнем Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» і Культурна-інфармацыйным цэнтрам «Скарбы свету»

У салоне — краме «Скарбонка» адбылося адкрыццё выставы «Ігумен зямлі Рускай», якая прадастаўлена Віцебскім аддзяленнем Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» і Культурна-інфармацыйным цэнтрам «Скарбы свету». Яна ўключае рэпрадукцыі (друк на ПВХ) работ вядомых мастакоў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды дзейнасці найвялікшага рупліўца зямлі рускай, духоўнага мысліцеля. Сергій Раданежскі яшчэ пры жыцці стаў «народным святым», да якога за дапамогай звярталася мноства людзей. Ён вядомы як заснавальнік некалькіх манастыроў, у тым ліку і знакамітая Траіца-Сергіева лаўра.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Валянціна Маісеенка, прадстаўніца арганізацыі «Рускае таварыства» і КІЦ «Скарбы свету», благачынны Лепельскай акругі пратаіерэй Сергій Лешкевіч, прадстаўнікі аддзела ідэалогіі і культуры Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, выхаванцы і выкладчыкі Лепельскага цэнтра рамёстваў.
Валянціна Іванаўна расказала пра працэс стварэння выставы і пра работы мастакоў, у творчасці якіх знайшоў адлюстраванне вобраз прападобнага. Сярод іх М. Нястэраў, В. Васнецоў, Н. Рэрых. Сучаснае пакаленне жывапісцаў таксама звяртаецца да гэтай тэмы. На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі работ А. Прастэва, С. Ерошкіна, Н. Клімавай.
Пратаіерэй Сергій Лешкевіч расказаў пра жыццё Сергія Раданежскага і яго духоўны подзвіг, а таксама пра важнасць адкрыцця дадзенай выставы.
Запрашаем усіх наведаць выставу «Ігумен зямлі Рускай»!

Падрабязней