Якасная дыягностыка стала яшчэ даступнейшай для жыхароў Лепельскага раёна.
Якасная дыягностыка стала яшчэ даступнейшай для жыхароў Лепельскага раёна. Сёння ва УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. З'яўленне сучаснага абсталявання стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Сусветнага банка, а таксама бюджэту раёна, вобласці і рэспублікі.
Адкрыццё кабінета адбылося пры ўдзеле мясцовых кіраўнікоў, а таксама запрошаных гасцей – Дзмітрыя Чаранічэнкі, намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міхаіла Вішневецкага, начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, Юрыя Дзеркача, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама Ігара Мартынава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі ўжо чакае сваіх першых пацыентаў. Для працы з устаноўкай спецыялісты Лепельскай ЦРБ прайшлі 4-месячнае навучанне на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Як было адзначана на ўрачыстым адкрыцці кабінета, тамограф дазволіць укараніць складаныя даследаванні ў паўсядзённую дыягнастычную практыку, забяспечыць таксама хуткасць і дакладнасць руціннай дыягностыкі ў неўралогіі, пашырыць магчымасці прафілактычнай медыцыны. Падрабязней