У рамках праекта «Школы міру Віцебшчыны» Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» ў Лепелі сёння адкрылася 9-я па ліку ў вобласці школа міру. Новымі міратворцамі афіцыйна сталі выхаванцы дзяржаўных устаноў адукацыі «Яслі-сад № 9 г. Лепеля», а таксама «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля».
У гэтых установах шмат намаганняў накіроўваюць на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, дзеці разам з педагогамі дапамагаюць ветэранам, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, вядуць пошукавую работу, чым і апраўдваецца прысваенне такога ганаровага статусу першай у раёне «Школы міру».
Урачыстае адкрыццё школы і прысвячэнне маленькіх лепяльчан у міратворцы прайшло ў прысутнасці ганаровых гасцей – Таццяны Тумановай, старшыні праўлення Віцебскага абласнога ГА «Беларускі фонд міру», а таксама Ігара Урбана, старшыні Лепельскай раённай арганізацыі міратворчага грамадскага аб'яднання.
— Сёння мы сабраліся для выканання цудоўнай місіі. 21 верасня рашэннем Генеральнай асамблеі ААН адзначаецца Міжнародны дзень міру з мэтай заклікаць усё чалавецтва да спынення войнаў, спрэчак і разнаשיранняў. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень на Лепельшчыне мы адкрываем чарговую школу міру. Унікальнасць сённяшняга мерапрыемства ў тым, што менавіта ў Лепелі мы ўпершыню прысвячаем у міратворцы выхаванцаў дзіцячага сада. Такіх малышоў у нашых шэрагах яшчэ няма ні ў адным кутку рэспублікі, — адзначыла Таццяна Туманова.
— Я хачу павіншаваць усіх прысутных з Днём міру. Нядаўна ўся краіна адзначыла яшчэ адно важнае свята – Дзень народнага адзінства. Думаю, гэтыя два святы глыбока звязаны паміж сабой і накіраваны на той самы мір, пра які мы сёння гаворым. Я ўдзячна прадстаўнікам Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» за тое, што зрабілі свой выбар на карысць лепяльчан і далучылі нашых дзяцей да міратворчага руху. Думаю, гэта не выпадкова, — адзначыў Ігар Урбан.