У садовой кампаніі вялікі асартымент раслін, угнаенняў, а таксама сродкаў для абароны раслін. Асабліва нас уразілі хвойныя расліны — ідэальнае рашэнне для любога ўчастка. Гэтыя вечназялёныя прыгажуні ў любую пару года выглядаюць раскошна і спалучаюцца з любымі раслінамі.

Дарэчы, кіраўніцтва «Зялёнага дварыка» наладзіла цеснае супрацоўніцтва з Лепельскім раёнам газазабеспячэння, якое з'яўляецца для іх асноўным пастаўшчыком якасных грунтаў.