Неабходнасць рэканструкцыі, як кажуць, прадыктавала час: АЗС была пабудавана ў 1971 годзе, і за больш чым 40 гадоў эксплуатацыі абсталяванне зносілася, састарэла і фізічна, і маральна.

Неабходнасць рэканструкцыі, як кажуць, прадыктавала час: АЗС была пабудавана ў 1971 годзе, і за больш чым 40 гадоў эксплуатацыі абсталяванне зносілася, састарэла і фізічна, і маральна. Капітальная перабодова пачалася ў чэрвені мінулага года. Вядома, лепельчанам і тым, хто праязджае па трасе, давялося пацярпець некаторыя нязручнасці – адзіная запраўка "Лукойл", якая засталася на дарозе, не спраўлялася з узрослым патокам кліентаў, нямала тут выстройваліся чэргі. Разумеючы гэта, генпадрадная арганізацыя ТАА «Прамэнергабуд» і калегі-субпадрадчыкі пастараліся сціснуць час: будаўніча-мантажныя работы выкананы на два месяцы раней за тэрмін.