Сёння лепельчане адзначылі надыходзячае прафесійнае свята АПК краіны – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Сёння лепельчане адзначылі надыходзячае прафесійнае свята АПК краіны – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Лепшых аграрыяў раёна ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, партнёрскіх прадпрыемстваў і раённых арганізацый сацыяльнай сферы.
«Вы – гонар роднай зямлі. Дзякуючы зладжанай працы сейбітаў наш край становіцца з кожным годам эканамічна мацнейшы. Дзякуй за працу!» – такія словы неаднаразова гучалі са сцэны.
-Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі - гэта свята ўсяго нашага раёна, свята земляробаў і жывёлаводаў, працаўнікоў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, спецыялістаў і кіраўнікоў, моладзі і ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Сёння мы ўшаноўваем людзей, якія ўносяць важкі ўклад ва ўмацаванне адной з жыццёва важных галін эканомікі. Усе мы ведаем, што ад вашай працы шмат у чым залежыць дабрабыт нашага краю і сацыяльная стабільнасць. 
Наступны год аказаўся няпростым для нашых аграрыяў. Позняя вясна,  летняя засуха вельмі негатыўна паўплывалі на ўсходы і развіццё сельскагаспадарчых культур. Тым не менш, земляробы Лепельскага раёна ўнеслі свой важкі ўклад у агульны каравай вобласці. У 2022 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна намалочана збожжа 33,8 тысяч тон, што на 21,3 працэнта больш за леташні ўзровень. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 27,8 цэнтнера з гектара. Найбольшы ўклад у агульны каравай унёс філіял «Баброва-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», намалаціўшы 10,9 тыс. тон збожжа.
У бягучым годзе земляробамі раёна выгадаваны і сабраны рапс 2,0 тысячы тон пры  ўраджайнасці 9,4 цэнтнера з гектара, - адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.

Урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод правялі старшыня раённага выканаўчага камітэта, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка, а таксама старшыня раённай  арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Мартыновіч.