Штодня на будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Лепелі працуюць як мінімум 60 рабочых з розных будаўнічых арганізацый. Кожны дзень вышыня цаглянай муроўкі падрастае, вымалёўваюцца абрысы будучага важнага аб'екта.

Штодня на будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Лепелі працуюць як мінімум 60 рабочых з розных будаўнічых арганізацый. Кожны дзень вышыня цаглянай муроўкі падрастае, вымалёўваюцца абрысы будучага важнага аб'екта.

– Для лепельчан будучы ФАК сапраўды знакавы аб'ект, якога з нецярпеннем чакаюць як дзеці, так і дарослыя, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Быстрыцкі. – Задзейнічаны сілы чатырох будаўнічых арганізацый, а таксама байцы студатрада з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, каб паскорыць працэс і як мага хутчэй здаць аб'ект у бягучым годзе.

Мы пабывалі на будоўлі, дзе кіпела праца на розных участках. Брыгадзір цесляроў Лепельскай ПМК-75 Міхаіл Доўгі дакладна і аператыўна падаваў ваду, цэмент, дробны керамзіт у бетонамяшалку. А з яе па спецыяльным рукаве сумесь паступала работнікам на вышыні – яны залівалі аснову пад падлогі. Не стаялі без справы і два вежавых краны, бесперапынна разгружаючы будматэрыялы.

Унутры аб'екта ўжо добра віднеліся чашы будучых басейнаў, аднаго меншага – для дзяцей, другога большага – на тры дарожкі па 25 метраў для дарослых.

– Калі чаша пад дзіцячы басейн ужо гатова, то на другую ідзе заліўка бетоннай сумессю трэцяга слоя. Гэта робяць бетоншчыкі прыватнай полацкай фірмы «Алекс-Мантаж». Затым зоймуцца апалубкай чашы. Тынкавальшчыкі нашай арганізацыі выконваюць унутраныя работы, вядуць мантаж прыступак, – уводзіў у курс справы прараб ПМК-75 Антон Буйніцкі.

Адначасова будаўнікі Шумілінскай ПМК-70, «Белсантэхмантажа» ўкладвалі бардзюры, узводзілі сцены, працягвалі вентыляцыйныя камунікацыі. Работы хапала ўсім, а за каардынацыяй працэсаў сачыў малады прараб. Дарэчы, па прызнанні Антона Буйніцкага, у яго асабістая зацікаўленасць у гэтай будоўлі. Як бацька траіх дзяцей (хлопчыку 12 гадоў і дзяўчынкам-блізнятам па 6), ён з нецярпеннем чакае ўводу аб'екта ў строй. Будзе і сам наведваць басейн і трэнажорную залу, і дзяцей вадзіць у ФАК.

– Любая будоўля звязана з вялікім аб'ёмам земляных, пагрузачна-разгрузачных работ, добраўпарадкаваннем тэрыторыі, – падкрэсліў ён. – Вельмі добрай падмогай спецыялістам аказалі байцы студатрада «Даміна» з Лепельскага