Здарэнне адбылося 16 лістапада каля 16 гадзін вечара на вуліцы Ульянка.
Па папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы кіроўца аўтамабіля Skoda не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на агароджу.
У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!