Да 1 лістапада 2025 года жыхары Лепельшчыны могуць набыць ва ўказаных аптэках і пакінуць у кантэйнеры тавары аптэчнага асартыменту (акрамя лекавых прэпаратаў): біялагічна актыўныя дабаўкі, лекавыя гарбаты, сродкі асабістай гігіены, парфумерна-касметычныя тавары, карысныя харчовыя прадукты і іншыя патрэбныя дробязі.

Кожны з нас можа зрабіць добрую справу — падарыць часцінку клопату тым, каму зараз асабліва патрэбна падтрымка. Бо нават самая маленькая дапамога, зробленая ад чыстага сэрца, здольна сагрэць і падарыць надзею і ўсмешку.