У Лепелі прайшоў фестываль дзяцінства
Аддзел па адукацыі, Цэнтр дзяцей і моладзі, установы адукацыі Лепельшчыны і дзіцячая школа мастацтваў вельмі пастараліся, каб свята атрымалася першакласным! І ў іх гэта атрымалася!
Фестываль адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, пажадаўшы маленькім лепельчанам моцнага здароўя, цудоўнага настрою і шчаслівага дзяцінства.
Старт свята - яркае, маляўнічае, маштабнае і вясёлае шэсце. Нашы дзеці прайшлі дружнай калонай па цэнтры горада. Узначальвалі калону нашы картынгісты.
У гарадскім парку працавалі дзясяткі тэматычных пляцовак для дзяцей. Усе ўстановы пастараліся, каб кожнаму дзіцяці сёння было весела, цікава і сонечна на душы.
Фотазоны, атракцыёны, забавы — маштабы фестывалю ўражвалі.
1 чэрвеня — гэта асаблівая дата ў календары, калі ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта свята не толькі з'яўляецца напамінам пра важнасць абароны правоў дзяцей, але і магчымасцю парадаваць маленькіх грамадзян яркімі ўражаннямі.
У Лепелі сёння гэта дакладна атрымалася!