У Лепелі прайшоў ужо традыцыйны раённы моладзевы форум «Наша моладзь – старт у будучыню».
У Лепелі прайшоў ужо традыцыйны раённы моладзевы форум «Наша моладзь – старт у будучыню». Навошта ён патрэбны, падумаюць многія, у тым ліку і самі маладыя спецыялісты. Аднак, стаўшы яго ўдзельнікамі ці проста сведкамі, скептыкі адкажуць: «Ён патрэбны, каб даведацца, чым жыве і дыхае месца, дзе пачынаецца прафесійны шлях, хто і як дапаможа вырашыць жыллёвае пытанне, якія магчымасці ёсць у маладога спецыяліста?»
Гэтыя і іншыя пытанні не засталіся без адказу. Удзел у моладзевым форуме прынялі каля 45 былых студэнтаў, якія прыбылі па размеркаванні ў Лепельскі раён. Сёлета спіс маладых кадраў папоўніўся прадстаўнікамі абсалютна розных сфер – аховы здароўя, прамысловасці, адукацыі, эканомікі, культуры. Частка з іх – карэнныя лепельчане, а яшчэ большая частка – выхадцы з Мінска, Віцебска, Полацка, Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей і нават суседняй дзяржавы — Расіі.
Сустрэлі гасцей, як заўсёды, у лепшых традыцыях Лепельшчыны. І тут няма месца ліслівасці, толькі факты рэальнага назірання. Першымі ўдзельнікаў форуму прывітаў прадстаўнікі мясцовай улады ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта. Віктар Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама, Алена Барадзейка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Алена Лейка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы – гэтыя людзі сказалі першае слова ў адрас гасцей і настроілі аўдыторыю на прадуктыўную і адкрытую размову.
Не затрымліваючыся на пленарнай частцы, маладыя спецыялісты былі запрошаны на аглядныя экскурсіі па аб'ектах Лепельшчыны. Першым пунктам маршруту стала будоўля новага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Калініна, затым гасцей сустрэлі ў ДЛГУ «Лепельскі лясгас», а ў канцы маршруту апынуўся Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў. Усе аб'екты для наведвання былі выбраны не выпадкова – кожны з іх стаў добрым прыкладам рэалізацыі сацыяльных праграм у раёне і паспяховага вырашэння кадравых пытанняў моладзі.
Гаварыць пра самі аб'екты можна шмат, бо ім сапраўды ёсць чым ганарыцца. Спынімся на цікавых фактах у дзень правядзення форуму. Так, падчас наведвання Лепельскага лясгаса маладым спецыялістам было прапанавана