На паказ фільма «Спаленыя вёскі» сёння прыходзілі цэлымі працоўнымі і вучнёўскімі калектывамі.

Пасля прагляду гледачы дзяліліся ўражаннямі. Наталля Бартасевіч, класны кіраўнік 5 «Б» класа гімназіі: «Фільм цяжкі, але неабходны. Мы не маем права забываць, праз якія пакуты прайшлі нашы дзяды і прадзеды. Я не была ўпэўнена, што пяцікласнікі гатовыя да прагляду гэтага фільма, але яны вельмі ўважліва і глыбока глядзелі».

Наталля Паборцава, урач-эпідэміёлаг Лепельскага ЦГіЭ: «Такія фільмы – не проста гісторыя, гэта перасцярога. Калі бачыш сведчанні жорсткасці, разумееш, чаму так важна абараняць праўду пра вайну». Кінадылёгія «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» дэманструецца па ўсёй краіне, а ў межах міжнароднай акцыі «Памятаць. Помнить. Remember» яе ўбачаць і за мяжой.