Мерапрыемства пачалося з прававога асветніцтва прадстаўнікоў устаноў сферы культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Сустрэлася з імі галоўны прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.

Нюансы працоўнага заканадаўства, у тым ліку працоўны і сацыяльны адпачынак, дыспансерызацыя насельніцтва, прафесіі мужчынскія і жаночыя, гарантыі жанчынам — з такімі і многімі іншымі тэмамі выступае галоўны прававы інспектар працы.

Затым галоўны прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук з удзелам старшага памочніка пракурора раёна Карыны Грышкевіч правяла прафсаюзны прававы прыём

Яны пракансультавалі зваротных па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Цікавілі пытанні прадастаўлення гарантый жанчынам, якія маюць дзяцей да 16 гадоў, рэжыму працы і адпачынку, падзелу маёмасці пасля скасавання шлюбу, скарачэння працягласці працоўнага дня напярэдадні свята, прадастаўлення дадатковага вольнага ад працы дня шматдзетным работнікам, датэрміновай пенсіі за выслугу гадоў і іншыя.

Прафсаюзны прыём прайшоў у форме дыялогу – кожны змог задаць цікавыя яму пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы спецыялістаў.