У Лепелі прайшло маляўнічае і запальнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў.

Павіншавалі землякоў са святам, пажадаўшы ўсім здароўя, шчасця ў сем'ях і дабрабыту старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак.

Таксама былі ўручаны ўзнагароды!

Па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшае святочнае афармленне «Новы год-2026»:

Дыплом I ступені заваяваў Лепельскі раён газазабеспячэння; дыплом II ступені — Лепельскі РЭС; дыплом III ступені — ТЦСАН Лепельскага раёна і Лепельская ЦБС.

«Лепшая пара Дзяда Мароза і Снягуркі»: дыплом I ступені — Лепельскі ваенны санаторый; дыплом II ступені — Заслаўская сярэдняя школа; дыплом III ступені — Лепельскі лясгас.

«Лепшы навагодні транспарт»: дыплом I ступені — Лепельскі ўчастак электрасувязі; дыплом II ступені — аддзяленне хуткай дапамогі «Лепель» і АТП-14; дыплом III ступені — Лепельскі МКК.

На галоўнай плошчы адбылося тэатралізаванае прадстаўленне і флэшмоб Дзядоў Марозаў. Навагоднія персанажы разам з дзецьмі і дарослымі патанцавалі ля елкі і паводзілі карагоды, а таксама атрымалі салодкія прызы ад Дзядоў Марозаў і Снягурак.