У зале раённага Дома культуры сабраліся ўсе, хто аб'яднаны агульным імкненнем стварэння роўных магчымасцей у грамадстве, палітыцы і эканоміцы.

Удзел у сходзе прынялі Старшыня РППС Аляксандр Хіжняк, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РППС Таццяна Старынская, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаранка.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сходу звярнуўся лідар дэпутацкага корпуса Лепельскага раёна Ігар Урбан.

Лепельчан і аднадумцаў сардэчна прывітаў старшыня партыі Аляксандр Хіжняк.

Лідар партыі таксама ўручыў Падзячныя пісьмы актыўным членам раённай арганізацыі партыі, а парадку 20 лепельчанам - партыйныя білеты.

Сваё слова сказалі лідары партыі абласнога і раённага ўзроўню Таццяна Старынская і Алеся Ерашова.

Віктар Азаранка таксама ўручыў землякам Падзячныя пісьмы.

Кульмінацыяй сходу стала ўрачыстая перадача абраза Георгія Пераможцы Лепельскаму прыходу.

Нагадаем, у Лепелі ёсць храм у гонар гэтага святога. Раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ўзяла пад апеку гэты рэлігійны аб'ект і цяпер займаецца яго добраўпарадкаваннем.

Дарэчы, абраз выкананы ў тэхніцы "Хахламскі роспіс".