У зале – члены журы і групы падтрымкі, атмасфера любові і сяброўства.

У гэтым годзе ў раённым этапе ўдзельнічала 7 сем’яў.

Прэзентацыя сям’і, творчы конкурс - нашы сем’і смела выйшлі на раённую сцэну і прадставілі на суд гледачоў формулу шчасця сваёй сям’і.

Пераможцам раённага этапу конкурсу «Сям’я года-2026» стала сям’я Раманенка.

Сем’і ўзнагароджаны дыпломамі Лепельскага райвыканкама, памятнымі сувенірамі.



Адзначым, галоўнымі спонсарамі мерапрыемства сталі раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь», раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання "Белая Русь", раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».

Таксама для сем’яў - сюрпрыз ад "Белдзяржстраху".