Што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, куды бегчы, дзе размяшчацца, ад каго чакаць дапамогі? Адказ на гэтыя пытанні — у пункце прыёму часова адселенага насельніцтва. Як арганізавана работа ППЧАН у ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», ацанілі падчас планавых вучэнняў.
Што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, куды бегчы, дзе размяшчацца, ад каго чакаць дапамогі? Адказ на гэтыя пытанні — у пункце прыёму часова адселенага насельніцтва. Як арганізавана работа ППЧАН у ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», ацанілі падчас планавых вучэнняў.
У першую чаргу пры правядзенні мерапрыемстваў правяралася гатоўнасць пункта да прыёму часова адселенага насельніцтва, а таксама набыццё і ўдасканаленне кіруючым складам і персаналам пункта практычных навыкаў згодна са сваімі функцыянальнымі абавязкамі.
Зона прыёму і размяшчэння, пакой адпачынку, пакой маці і дзіцяці, медыцынскі пункт, пакой прыёму ежы, пакой аказання псіхалагічнай дапамогі — гэтыя і іншыя «астраўкі» ППЧАН былі прааналізаваны падчас візіту спецыялістаў. Адзначым, вучэбныя мерапрыемствы прайшлі з удзелам Веранікі Хомбак, намесніка старшыні райвыканкама. Яна ж з'яўляецца старшынёй эвакуацыйнай камісіі пры райвыканкаме. Каардынацыю вучэнняў забяспечылі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі трэніроўкі, праведзены аналіз арганізацыі выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных планам трэніроўкі, ацэнена ступень падрыхтоўкі адміністрацыі пунктаў прыёму часова адселенага насельніцтва.
— Любая трэніроўка дазваляе набрацца вопыту, наладзіць узаемадзеянне з зацікаўленымі службамі, кіраўнікам – навучыцца кіраваць сваімі рэсурсамі пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый і іх наступстваў. Задачы, якія ўскладзены на МНС, ніхто не адмяняе – іх мы будзем выконваць у любы час і ў любую надвор'е. Разам з тым кожны грамадзянін краіны павінен ведаць і разумець, як дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, – падсумаваў начальнік Лепельскага РАНС Іван Маскалькоў.