16 сакавіка на спецыялізаванай інтэрнэт-пляцоўцы дзяржаўнай службы занятасці www.e-vacancy.by адбудзецца рэгіянальны электронны кірмаш вакансій.



Магчымасць працаўладкавання ў рэжыме анлайн будзе арганізавана для жыхароў Лепельскага раёна.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама правядзе электронны кірмаш вакансій з 10:00 да 12:00.

У базе даных дзяржаўнай службы занятасці змяшчаецца інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання ў Лепельскім раёне.

Электронны кірмаш вакансій — прагрэсіўная форма паслуг, прапанаваная органамі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва грамадзянам для вырашэння пытанняў працаўладкавання ў рэжыме рэальнага часу. Ён даступны ўсім жыхарам краіны. Пасля завяршэння кірмашоў усе актуальныя вакансіі аўтаматычна пераносяцца ў базу даных на партале службы занятасці — доступ да іх для ўсіх суіскальнікаў захаваецца.