Сёння, 28 чэрвеня, у дзень вызвалення горада Лепеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Лепель прайшла прэзентацыя кнігі – «Генацыд беларускага народа». Кніга выйшла пад рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Шведа.
Уключае ў сябе даведачна-аналітычныя і дакументальныя матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа падчас ВАВ. Дадзеная кніга распавядае, як на працягу трох гадоў фашысцкія карнікі спальвалі і разбуралі беларускія гарады і вёскі.
Каб увесь свет ведаў і памятаў пра тую страшную вайну – кніга выдадзена на дзвюх мовах – рускай і англійскай.
На прэзентацыі прысутнічала старшы пракурор пракуратуры Віцебскай вобласці – Драгель Вікторыя Уладзіміраўна, якая больш падрабязна пазнаёміла з матэрыяламі кнігі.
Таксама на мерапрыемствы былі запрошаны навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, супрацоўнікі РАНС, супрацоўнікі пракуратуры, супрацоўнікі сельскіх бібліятэк, прадстаўнікі мясцовых СМІ, а таксама жыхары г. Лепель.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам была паказана слайд-прэзентацыя – «Памяць зніклых вёсак», у якой распавядаецца аб спаленых вёсках Лепельскага раёна.
Доўг кожнага з нас – у імя будучых пакаленняў захаваць памяць аб мінулай вайне, непапраўных стратах і страшных пакутах. Мы не маем права забыць мужнасць і стойкасць, адвагу і патрыятызм нашых землякоў, нашых герояў. Мы ганарыліся і будзем ганарыцца імі.