31 кастрычніка «наваспечаныя» работнікі розных сфер пабывалі ў Верхнядзвінску, 2 лістапада іх сустрэў гасцінны Лепель, трэці этап мерапрыемства будзе праходзіць у Оршы.
31
кастрычніка «наваспечаныя» работнікі розных сфер пабывалі ў Верхнядзвінску, 2
лістапада іх сустрэў гасцінны Лепель, трэці этап мерапрыемства будзе
праходзіць у Оршы.
У кожным з іх — каля 150 чалавек. Моладзь знаёміцца з прадпрыемствамі,
асаблівасцямі вытворчасцей, а таксама славутасцямі раёнаў,
далучаецца да памятных акцый і дыялогавых пляцовак.
Памяць… Помнік… Памятаць!..
Першай лакацыяй на Лепельшчыне стаў раённы Дом культуры, дзе ўчорашніх
студэнтаў, а сёння маладых спецыялістаў сустрэлі прадстаўнікі прадпрыемстваў і
устаноў раёна сваімі прывабнымі прэзентацыйнымі пляцоўкамі — іх
налічылі каля 15.
Наступны пункт — сквер на плошчы Свабоды. Каля магіл воінаў Савецкай арміі
і партызан 1944 года прайшоў мітынг-рэквіем «Памяць…Помнік… Памятаць!..», пасля
якога кожны з прысутных усклаў кветкі да магіл герояў, тым самым
аддаў даніну павагі людзям, якія змагаліся за мірнае неба над галавой.
На мітынгу перад моладдзю выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў
Ігар Урбан:
— …Наша з вамі агульная задача — захаваць гістарычную праўду аб падзеях часоў
Вялікай Айчыннай вайны. Вы не павінны забываць аб тым, што з'яўляецеся нашчадкамі
вялікіх пераможцаў, якія выйгралі вайну цаной жыццяў мільёнаў герояў.
Расчулілі таксама ўсіх прысутных выкананнем патрыятычных песень Ірына
Бусава і Аляксандр Міхно.
Знаёмства з Лепельшчынай
Затым госці падзяліліся на тры групы і паехалі знаёміцца з Лепельшчынай.
231-я артылерыйская брыгада, 191-я група артылерыі 19-й асобнай
гвардзейскай механізаванай брыгады і 52-і асобны спецыялізаваны
пошукавы батальён дыслакуюцца ў вёсцы Бароўка нашага раёна — аб гэтым
даведалася адна з груп маладых спецыялістаў.
Прадстаўнікі воінскіх частак расказалі аб гісторыі стварэння частак, задачах
і шматлікіх дасягненнях.
Так, усе былі здзіўлены, што 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы
батальён — адзінае падраздзяленне ў рэспубліцы, якое займаецца пошукам
і ідэнтыфікацыяй астанкаў ваеннаслужачых, загінулых падчас ВАВ і іншых войнаў,
якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі.
Працягваючы традыцыі старэйшых пакаленняў, ваеннаслужачыя гэтых частак з гонарамвыконваюць свой воінскі абавязак, дэманструюць старанне ў засваенні баявога
майстэрства, паказваюць высокую зладжанасць і вывучку.
Для моладзі таксама былі падрыхтаваны экскурсія, прагляд фільма, знаёмства з
размяшчэннем ваеннаслужачых, наведванне музея, інтэрактыўная праграма «Адзін дзень
ваеннаслужачага». Былі прадстаўлены іх увазе таксама ўзоры ваеннай тэхнікі,
узбраення, экіпіроўкі і многае іншае.
Для маладых спецыялістаў, якія наведвалі ДРАЦ «Жамчужына», дырэктар Вера
Закрэўская правяла аглядную экскурсію, а вопытныя супрацоўнікі -- трэнінг па
развіцці камунікатыўных навыкаў.
Трэцяя група ў гэты дзень пабывала на экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі,
дзе наведала экспазіцыю «Гісторыя Бярэзінскай воднай сістэмы», «Трагедыя і боль
Лепельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а таксама паўдзельнічала ў
музейным квэсце «Прагортваючы гісторыі старонкі…».
Пасля знаёмства з унікальнымі традыцыямі Лепельскага краю, гісторыка-культурнай
спадчынай дзеці адправіліся ў філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі
мясакамбінат», дзе прадэгуставалі прадукцыю, якая вырабляецца прадпрыемствам, сталі
ўдзельнікамі экскурсіі і пазнаёміліся з вопытам адаптацыі маладых спецыялістаў
на першым працоўным месцы.
Паспяховыя практыкі ў працы з моладдзю
Завяршыўся маштабны форум дыялогавай пляцоўкай «Паспяховыя практыкі ў працы з
моладдзю». Спікерамі на ёй сталі намеснік старшыні Віцебскага
аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл
Кісялевіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і
па справах моладзі - начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі,
рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Вячаслаў Хрол.
-- Маладыя спецыялісты прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы, таму ў самым
пачатку працоўнага шляху вельмі важна іх падтрымаць, даць ім упэўненасць у
заўтрашнім дні, паказаць перспектывы на будучыню, -- адзначыў Вячаслаў Дурноў.
–- Кадравае пытанне для раёна актуальнае. У папаўненні маюць патрэбу сферы
аховы здароўя, адукацыі, сельская гаспадарка. За маладымі спецыялістамі
замацоўваюцца настаўнікі, для іх прадугледжаны розныя прэферэнцыі і
матэрыяльная падтрымка, -– сказаў Міхаіл Кісялевіч.
Падчас гутаркі вопытныя спікеры падзяліліся, як чалавек, які мае ініцыятыву,
можа стаць паспяховым кіраўніком. Расказалі пра тое, якое садзейнічанне
спецыялістам аказвае Савет працоўнай моладзі, азнаёмілі з указам Кіраўнікадзяржавы аб грантах і моладзевых ініцыятывах і адказалі на мноства
пытанняў.
Учарашніх студэнтаў цікавілі сацыяльныя гарантыі і выплаты, якія
прадугледжаны заканадаўствам нашай краіны, перспектывы будаўніцтва і
набыцця жылля, сістэма дзяржаўнай фінансавай падтрымкі моладзі,
льготнага крэдытавання, служба і іншыя пытанні. На ўсе былі дадзены
вычарпальныя адказы.
Як адзначылі ўдзельнікі, такія мерапрыемствы – гэта выдатная магчымасць
пазнаёміцца з раёнам, убачыць нешта новае для сябе, а таксама пагутарыць з
маладымі спецыялістамі з іншых раёнаў, завесці цікавыя знаёмствы і
падзяліцца ўражаннямі.
Якім павінен быць чалавек на першым працоўным месцы? На думку многіх маладых
спецыялістаў, самае важнае – быць упэўненым у сабе, імкнуцца да пастаўленых
мэт, ініцыятыўным, камунікабельным, умець працаваць у камандзе і, вядома,
весці здаровы лад жыцця.
Таксама Вячаслаў Дурноў нагадаў, што 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню
пройдзе Адзіны дзень галасавання.
— Прыняць удзел у галасаванні – абавязак кожнага з нас. Ад нашага выбару
шмат у чым залежыць, па якіх законах мы будзем жыць, і як будзе рухацца наша
краіна.
У завяршэнне мерапрыемства прадстаўнікі ўлады рэгіёна і нашага раёна пажадалі
усім маладым спецыялістам настойлівасці, цярпення і невычарпальнай энергіі, а
таксама знайсці сябе ў абранай прафесіі.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"