Толькі перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку ля ўваходу, як гандлёвая зала адразу напоўнілася пакупнікамі. Жыхары нашага раёна знаёміліся з асартыментам тавару, вывучалі дзеянне бытавой тэхнікі. Таксама для прысутных быў праведзены розыгрыш падарункаў.
— Падарункі, розыгрышы прызоў, велізарны выбар тавараў, здольны задаволіць самы вытанчаны густ... Прыемна, што ў нашым горадзе з'явілася крама бытавой тэхнікі, — адзначалі лепельчане.
Як для персаналу «5 элемента», так і для пакупнікоў урачыстае адкрыццё было напоўнена хваляваннямі і пазітывам.
У Лепелі адбылося ўрачыстае адкрыццё крамы «5 элемент» — 76 па Беларусі і 45 горад
21.3.20250 праглядаў