Святочныя мерапрыемствы распачаліся з Боскай літургіі ў храме святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы, якую ўзначаліў протаіерэй Сергій Лешкевіч у саслужэнні з іерэямі Іаанам Вабішчэвічам, Сергіем Дзянішчыцам і Сергіем Шышковым.

Пасля набажэнства вернікі адправіліся ў урачыстае шэсце па вуліцах Лепеля, наведаўшы ўсе храмы горада. Кульмінацыяй хроснага ходу стаў малебен перад Казанскай іконай Божай Маці, праведзены ў храме Раства Хрыстова, які сабраў мноства прыхаджан і стаў сімвалам еднасці і духоўнай сілы грамады.