Лепельскім ратавальнікам патэлефанаваў мужчына і сказаў, што на возеры Проша паблізу 2-га Садовага завулка ў Лепелі пад лёд правалілася дзікая каза і самастойна не можа выбрацца на бераг.
Лепельскім ратавальнікам патэлефанаваў мужчына і
сказаў, што на возеры Проша паблізу 2-га Садовага завулка ў Лепелі пад лёд
правалілася дзікая каза і самастойна не можа выбрацца на бераг.
Прыбыўшыя на месца работнікі МНС з дапамогай ратавальнай дошкі і вяровак
выцягнулі жывёлу з палонкі і перадалі ў раённую ветэрынарную станцыю для
далейшага абследавання.
Як распавёў мясцовы жыхар, знаходзячыся на прысядзібным участку, ён заўважыў, як
жывёла правалілася пад лёд і не можа выбрацца, і выклікаў ратавальнікаў.