Пажар у аўтамабілі амаль гэтак жа небяспечны, як у кватэры ці іншым памяшканні. Гэта не дзіўна, бо аўтамабіль уяўляе сабой замкнёную прастору невялікай плошчы. Акрамя таго, існуе вялікая рызыка, што дзверы могуць быць заблакіраваны, і людзі не змогуць выбрацца з аўтамабіля.

Апошнім часам пачасціліся выпадкі ўзгарання аўто, толькі з пачатку бягучага года ў горадзе Лепель адбылося тры ўзгаранні аўтамабіляў.

Прычыны здарэнняў павінны высветліць эксперты. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках найчасцейшай прычынай узгарання з'яўляецца няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з-за якой адбываецца кароткае замыканне.

Паважаныя аўтааматары, успомніце, дзе вы апошні раз рамантавалі аўтамабіль? Часта, даверыўшы сваё аўто сумнеўным майстрам, а не спецыялістам аўтасэрвісу, зэканоміўшы на якасці, не здзіўляйцеся, калі ваш аўтамабіль не проста стане як укопаны, а і загарыцца. Бо па статыстыцы ў большасці выпадкаў гарэние ў аўтамабілі пачынаецца пад капотам - з-за кароткага замыкання электраправодкі або няспраўнасці паліўнай сістэмы. Найрадзей, як ні дзіўна, пажар у аўтамабілі пачынаецца пры дарожна-транспартным здарэнні. А вось у салоне ўзгаранне адбываецца часцей, віной таму - непатушаная цыгарэта, выкінутая з вадзіцельскага акна і зацягнутая патокам паветра ўнутр.

Такім чынам, як толькі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне, неадкладна спыніце машыну і высветліце прычыну. А ўжо калі з капота аўтамабіля пайшоў дым – не губляйце ні секунды! Неадкладна выклікайце ратавальнікаў па тэлефонах 101 ці 112! Але прадпрымаць дзеянні па тушэнні самастойна таксама важна, бо аўтамабіль можа цалкам выгарэць літаральна на вашых вачах.

Паслядоўнасць дзеянняў пры тушэнні аўтамабіля наступная: трэба прыадкрыць капот і ў шчыліну, якая з'явілася, уставіць раструб вогнетушыцеля і збіць полымя. Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Бо вечка капота можа быць гарачай, лепш адкрываць яе, надзеўшы баваўняныя гаспадарчыя пальчаткі. Неабходна любымі спосабамі абясточыць аўтамабіль, задзейнічаўшы выключальнік масы або скінуўшы (перарубіўшы) адзін з правадоў, што ідуць да акумулятара (лепш «плюс»).

Літровыя вогнетушыцелі, якія аўтоўладальнікі звычайна купляюць "для тэхагляду", дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару. Нават калі іх будзе