Гэта месца заняла Вераніка Сычык. Такое рашэнне аднагалосна сёння прынялі члены БРСМ падчас III Пленума. ️Дзяўчыну адрозніваюць такія якасці, як адкрытасць, добразычлівасць, камунікабельнасць, ініцыятыўнасць.



Раней Вераніка займала пасаду выхавальніка дзіцячага сада, зарэкамендавала сябе, як добрасумленны і выканаўчы работнік.

Другога сакратара павіншавала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Пруская, пажадаўшы дзяўчыне поспехаў, багацця крэатыўных ідэй, яркага старту на новым працоўным месцы, а таксама падтрымкі з боку аднадумцаў.