Шэсць дыягнастычных комплексаў, набытых пры садзейнічанні Белінвестбанка, ужо аказваюць дапамогу пацыентам у Цэнтральных раённых бальніцах усіх абласцей.

Шэсць дыягнастычных комплексаў, набытых пры садзейнічанні Белінвестбанка, ужо аказваюць дапамогу пацыентам у Цэнтральных раённых бальніцах усіх абласцей.

Завершыўся сумесны праект Белінвестбанка і Міністэрства аховы здароўя «Здароўе ў кожны рэгіён». Апошнім горадам, у цэнтральную раённую бальніцу якога быў закуплены сучасны дыягнастычны комплекс Sonoscape HD-500, стаў Лепель.
Прыкладна 120 даследаванняў стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі будзе праводзіцца на такім апараце ў месяц. Два спецыялісты аказваюць планавую і экстраную дапамогу. Для насельніцтва раёна, а гэта больш за 30 тысяч чалавек, апарат дасць магчымасць хутка атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу на месцы, у сваім раёне.
– Магчымасці ў апарата шырокія – даследаванне верхніх аддзелаў стрававальнага тракта, дыягностыка захворванняў, у тым ліку анкалагічных, спыненне крывацёкаў, выдаленне іншародных цел. Акрамя эндаскапічнага кабінета, дзякуючы манеўранасці мы выкарыстоўваем дадзенае абсталяванне і ў рэанімацыйным аддзяленні – праводзім медыцынскія маніпуляцыі, а таксама ўдакладняем дыягназ пацыента, – распавёў галоўны ўрач УЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» Аляксей Пракаф'еў. – Не сакрэт, што падобныя даследаванні неабходныя, але непрыемныя. Да іх трэба рыхтавацца і маральна настройвацца. Менавіта ад гэтага часта залежыць хуткасць правядзення працэдуры. Дык вось, новае абсталяванне заўсёды яшчэ і пазітыўна ўплывае на пацыента. Да сучасных апаратаў больш даверу, а, адпаведна, паляпшаецца і псіхалагічны стан чалавека.
Для ўрачоў новы апарат аказаўся не менш карысны. Ён просты ў выкарыстанні, зручны, валодае выдатным дазволам экрана, дазваляе ажыццяўляць запіс праводзімай працэдуры. Пры неабходнасці атрымання дадатковых кансультацый і заключэнняў спецыялістаў дастаткова проста выслаць ім файл.
З упэўненасцю можна сказаць, што мэта праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» дасягнута – палепшана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя ў малых гарадах краіны, павышана якасць паслуг, што аказваюцца насельніцтву. Усяго ў рамках праекта навейшыя відэаэндаскапічныя сістэмы агульным коштам 840 тысяч