У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы адкрылася новая спецыяльнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі — “Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў”.
У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы адкрылася новая спецыяльнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі — “Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў”. Набралі 25 чалавек. Кваліфікацыя — “Спецыяліст па комплекснаму абслугоўванню і эксплуатацыі жылых дамоў”. Навучанне дазваляе асвоіць такія рабочыя прафесіі, як маляр, тынкоўшчык, слесар-сантэхнік і электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання.
Таксама з'явілася спецыяльнасць прафесійна-тэхнічнай адукацыі — “Тэхнічная эксплуатацыя пад'ёмна-транспартных сродкаў. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў. Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ”. Забяспечвае кваліфікацыю “Машыніст крана аўтамабільнага 4 разраду. Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”. Муляр 3 разраду”. Паступіла на гэту спецыяльнасць 26 чалавек.