Для маладых удзельнікаў сустрэчы пачатак 2025 года будзе адзначаны знакавай падзеяй – ім трэба будзе ўпершыню аддаць свой голас за годнага кандыдата, стаць супрычастнымі да пабудовы будучыні сваёй краіны.
Спікер расказала юнакам пра будучыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і парадак іх правядзення, адказала на пытанні будучых выбаршчыкаў.
Удзел у выбарах — гэта не толькі канстытуцыйнае права, гэта грамадзянскі абавязак і вызначэнне ўласным рашэннем, якой будзе будучыня Беларусі. Важна данесці гэту думку да моладзі, адказнай за наша мірнае і паспяховае заўтра, - адзначыла моладзевы лідар раёна.