Лепельскі раённы краязнаўчы музей прыступае да стварэння новай экспазіцыі «Школьны музей». Каб абмеркаваць праект, сёння сустрэліся прадстаўнікі раённай улады, адміністрацыя музея, гісторыкі і краязнаўцы, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Лепельскі раённы краязнаўчы музей прыступае да стварэння новай экспазіцыі «Школьны музей». Каб абмеркаваць праект, сёння сустрэліся прадстаўнікі раённай улады, адміністрацыя музея, гісторыкі і краязнаўцы, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
- Гісторыка-краязнаўчая работа сёння годна вядзецца ва ўсіх нашых школах, цэнтрах, садках. Тым не менш, галоўнай фігурай усёй гэтай дзейнасці па праву з'яўляецца наш музей. Усё, што тут сёння знаходзіцца — гэта наша гісторыя, гісторыя, якую пішам мы самі.
Ваш прамы ўдзел патрабуецца і зараз, у перыяд стварэння новай экспазіцыі «Школьны музей». Усё, чым вы, дарагія калегі, падзеліцеся, стане спадчынай. А значыць тым, што ніколі не забудзецца, не згубіцца, -- звярнуўся да запрошаных Віктар Азарэнка, намеснік старшыні райвыканкама.
Таксама Віктар Уладзіміравіч, прыадкрыў заслону таямніцы і трохі распавёў пра тое, што ж сабой будзе ўяўляць новая экспазіцыя. У зале размесціцца драўляная парта, на стальніцы якой будзе ўбудавана інтэрактыўная панэль. Інфармацыйнай «начынкай» дадзенага экрана стане як раз менавіта тое, чым падзеляцца лепельчане — фатаграфіі, гісторыі стварэння школ, спісы знакамітых выпускнікоў, унікальныя адукацыйныя дакументы і гэтак далей.
Такім чынам, сістэма адукацыі нашага раёна сістэматызуе сваю гістарычную спадчыну і перадасць яе ў надзейныя рукі. А педагогі атрымаюць упэўненасць у тым, што пра іх не забудуць, пра іх раскажуць нашчадкам праз дзясяткі, а можа, сотні гадоў.
Акрамя таго, экспазіцыя ў сябе ўключыць цікавыя рэчы школьнага побыту. Гэта можа быць школьная форма, ранцы, абутак, сшыткі, падручнікі і многае іншае.
- Хацелася б, каб новая зала была зроблена з душой. Каб, наведваючы яе, чалавек акунуўся ў тую эпоху, тую атмасферу, калі ён сам ці яго мамы і таты былі яшчэ дзецьмі. Давайте не будзем абыякавым і разам упішам гэту старонку ў летапіс раёна, -- дадаў Віктар Уладзіміравіч.
Многія педагогі тут жа ўключыліся ў абмеркаванне — хтосьці ўспомніў пра сваю школьную форму, якая захоўваецца на далёкіх паліцах, хтосьці ўспомніў пра выпускнікоў сваіх школ, якія зараз