У Лепельскім лясгасе адбылася займальная сустрэча з вучнямі Старальнядненскай базавай школы імя Ф.П.Занько Лепельскага раёна, дзе дзеці змаглі пагрузіцца ў свет лясной гаспадаркі!
Для іх была арганізавана цікавая прафарыентацыйная праграма, каб маладое пакаленне даведалася пра важнасць і разнастайнасць прафесій у гэтай сферы.Навучэнцы не толькі слухалі, але і назіралі за працэсам перапрацоўкі драўніны — ад распілоўкі бярвёнаў да стварэння гатовых вырабаў. Гэта было сапраўднае падарожжа, якое дазваляе ўбачыць, як з простага дрэва нараджаюцца карысныя рэчы.
Магчыма, сярод дзяцей ёсць будучыя спецыялісты, якія стануць інжынерамі, ляснічымі ці майстрамі, працягваючы традыцыі і клапоцячыся пра нашы лясы!