23 лютага ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Сяргеевіч Кузняцоў, кіраўніцтва Лепельскага раённага аддзела па НС, асабісты склад падраздзялення і іншыя запрошаныя.

Асноўнай тэмай гутаркі стала – «Забеспячэнне ваеннай бяспекі – найважнейшы фактар развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах».
«Мір і бяспека па праву займаюць вядучае становішча ў сістэме асноватворных чалавечых каштоўнасцей!» – пракаментаваў Дзмітрый Кузняцоў. Не быў пакінуты без увагі і пытанне выканання дысцыпліны
і парадку работнікамі МНС.
У рамках дадзенай сустрэчы старшы дзяржаўтаінспектар Лепельскага РАУС Седзін Вадзім Мікалаевіч азнаёміў усіх са зменамі і дапаўненнямі ў правілы дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу, прывёў лічбы статыстыкі ДТЗ і гібелі людзей, нагадаў аб выкананні правілаў дарожнага руху як аўтамабілістамі, так і пешаходамі. Таксама не абышоў увагай вельмі актуальнае пытанне аб неабходнасці своечасовага праходжання дзяржтэхагляду і адміністрацыйнай адказнасці пры яго адсутнасці.
Начальнік Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Захарэвіч Сяргей Ягоравіч давёў інфармацыю аб унесеных зменах у Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, а таксама рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалкі.
У завяршэнні мерапрыемства работнікам
аддзелам быў прадэманстраваны відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні месяц, а таксама мерапрыемствах выратавальнага ведамства.