18 мая ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел начальнік сектара ўласнай бяспекі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Уладзіміравіч Андронов, кіраўніцтва Лепельскага раённага аддзела па НС, асабовы склад падраздзялення і іншыя запрошаныя.

У цэнтры ўвагі было важнае для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанне – «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму».
«Мір і бяспека па праву займаюць вядучае становішча ў сістэме асноватворных чалавечых каштоўнасцей!» – пракаментаваў Дзмітрый Уладзіміравіч. Не быў пакінуты па-за ўвагай і пытанне захавання дысцыпліны і парадку работнікамі МНС.
У рамках дадзенай сустрэчы аперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з наркаманіяй і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Лепельскага РАУС Маляўка Андрэй Васільевіч давёў інфармацыю аб адказнасці за набыццё, захоўванне, распаўсюджванне, перавозку псіхатропных, наркатычных сродкаў.
Старшы аперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лепельскага РАУС Азаронак Іван Міхайлавіч давёў інфармацыю аб адказнасці за правапарушэнні ў галіне эканамічных злачынстваў.
У завяршэнні мерапрыемства работнікам аддзела быў прадэманстраваны відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні месяц, а таксама мерапрыемствах выратавальнага ведамства.