17 лістапада ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, кіраўніцтва Лепельскага раённага аддзела па НС, асабовы склад падраздзялення і іншыя запрошаныя.

Галоўнай тэмай стала эканамічная бяспека як ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы.
Свой выступ Святлана Аляксандраўна пачала з выказвання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Вось ужо тры дзесяцігоддзі фундаментам нашай дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца сацыяльна арыентаваная эканоміка. Гэтая палітыка паспяховая. Народ яе падтрымлівае. Па ўсіх паказчыках, якія характарызуюць сацыяльную роўнасць, Беларусь адносіцца да найбольш паспяховых краін… Таму менавіта эканоміка, якая забяспечвае сацыяльную абароненасць грамадзян, з'яўляецца галоўнай мішэнню Захаду».
Нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, беларуская эканоміка дэманструе рост: павялічылася прамысловая вытворчасць, знізілася інфляцыя, выраслі грашовыя даходы насельніцтва.
Закранулі і эканоміку Лепельшчыны. Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце дыялогу. Такім чынам, супрацоўнікі РАНС не толькі сталі больш дасведчанымі па шэрагу актуальных тэм, але і змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.
У завяршэнні мерапрыемства работнікам аддзела быў прадэманстраваны відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні месяц, а таксама мерапрыемствах выратавальнага ведамства.