21 снежня ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім узялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Пятровіч Белашыцкі, кіраўніцтва Лепельскага раённага аддзела па НС, асабовы склад падраздзялення і іншыя запрошаныя.

Асноўнай тэмай гутаркі стала – «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах».

«Мір і бяспека па праве займаюць вядучае становішча ў сістэме асноватворных чалавечых каштоўнасцей!» – пракаментаваў Аляксей Пятровіч. Не быў пакінуты па-за ўвагай і пытанне выканання дысцыпліны
і парадку работнікамі МНС.

Старшыня раённага аддзялення Віцебскай вобласці беларускай партыі «Белая Русь» Мілы Юрый Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу аўдыторыі на маючай адбыцца электаральнай кампаніі і ролі партый і грамадскіх фарміраванняў у жыцці дзяржавы.

У межах гэтай сустрэчы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама Бурмістраў Анатоль Міхайлавіч выступіў перад прысутнай аўдыторыяй па пытанні процідзеяння і прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатычнасці і палавой свабоды непаўналетніх.

Далей перад асабовым складам з духоўна-маральнай гутаркай звярнуўся настаяцель храма Перамянення Гасподняга Пратаіерэй Сяргей Лешкевіч. Святар пагутарыў з асабовым складам аб асвеце чалавецтва ў духоўным аспекце, а таксама па прафілактыцы аўтоагрэсіўных паводзін.

У завяршэнні мерапрыемства работнікам аддзела быў прадэманстраваны відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні месяц, а таксама мерапрыемствах выратавальнага ведамства.