Ва ўрачыстай зале Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Пятровіч Белашыцкі, кіраўніцтва Лепельскага раённага аддзела па НС, асабовы склад падраздзялення і іншыя запрошаныя.

На пачатку мерапрыемства перад работнікамі МНС са ўступным словам выступіў прадстаўнік абласнога ўпраўлення, які давёў да прысутных парадак дня дадзенага мерапрыемства, а таксама абазначыў тэму: «Беларусь – краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

Спыніўся Аляксей Пятровіч і на пытаннях выканання дысцыпліны і законнасці ў аддзеле. «Нацэліваю вас на тое, што трэба заўсёды выконваць дысцыпліну. Якое-небудзь здарэнне можа адбыцца з кожным як дома, у гасцях, так і проста на вуліцы. Таму перш чым нешта зрабіць, памятайце пра наступствы і пра тое, што вы носіце званне работніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і да вас з боку насельніцтва асаблівая ўвага».

Па прафілактыцы правапарушэнняў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства выступіла начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Бажэнава Вольга Валер'еўна.

У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі Адзінага дня інфармавання праглядзелі відэафільм аб грамадска-палітычных падзеях Рэспублікі Беларусь і дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.