Адкрываючы пасяджэнне камісіі, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі Ігар Урбан звярнуў увагу прысутных на тое, што работа камісіі пабудавана такім чынам, каб дзяржаўныя органы максімальна садзейнічалі стымуляванню занятасці ўсіх грамадзян. У дзяржаўнай службе занятасці прадугледжаны розныя меры садзейнічання грамадзянам, якія звярнуліся: магчымасць прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі для павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы, садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі і спецыялісты розных сфер — камунальнай, аховы здароўя, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, праваахоўнікі.
Камісія разгледзела аднаго запрошанага, з якім правялі прафілактычную гутарку аб неабходнасці працаўладкавання. Прапанаваны варыянты работы.
Мужчына даўно не мае пастаяннага месца працы, перабіваецца сезоннымі заробкамі. Ёсць праблемы з алкаголем.