У сувязі са складанай негатыўнай аператыўнай абстаноўкай з гібеллю людзей на пажарах, у Лепельскім раёне загінула 4 чалавекі, з іх 3 чалавекі ў Стайскім сельсавеце. На тэрыторыі сельсавета 26 лістапада работнікі ўстановы «Віцебскае абласное упраўленне МНС» будуць праводзіць пажарна-прафілактычную работу ў жылым фондзе.

У сувязі са складанай негатыўнай аператыўнай абстаноўкай з гібеллю людзей на пажарах, у Лепельскім раёне загінула 4 чалавекі, з іх 3 чалавекі ў Стайскім сельсавеце. На тэрыторыі сельсавета 26 лістапада работнікамі ўстановы «Віцебскае абласное упраўленне МНС» будзе праводзіцца пажарна-прафілактычная праца ў жылым фондзе.

Мэта - зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях.

Асноўныя задачы : зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей; інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі; акцэнтаванне увагі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т.л. павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў, кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Кожны жыхар раёна можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання жылья на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.