12.10.2019 а 07-04 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Дрымоўшчына.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне даху жылога дома (дом выкарыстоўваўся сезонна пад лецішча).

Гаспадар, 1942 года нараджэння, пенсіянер, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме, дом пакінуў самастойна, да прыбыцця падраздзяленняў РАНС.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столчатае перакрыцце, пашкоджаны сцены, маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.