13 ліпеня а 11-47 у службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні трактара ў вёсцы Камень Лепельскага раёна.

13 ліпеня а 11-47 у службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні трактара ў вёсцы Камень Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, устаноўлена што трактар быў патушаны работнікамі фермы вёскі Камень, да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў трактары пашкоджана кабіна.

Мяркуецца загаранне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Калі вы сталі сведкам якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі, раскажыце пра гэта ратавальнікам па тэлефонах 101 або 112. Паведаміце дакладнае месца здарэння і апішыце найбольш важныя дэталі. Прадастаўце дыспетчару ваш нумар тэлефона, каб у выпадку неабходнасці ён змог удакладніць важную інфармацыю. І памятайце, што чым раней вы патэлефануеце, тым больш шанцаў на выратаванне людзей і іх маёмасці.