4 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Лепельскім раёне з-за ўдару маланкі ледзь не згарэў жылы дом, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Пажар у вёсцы Заполле Пышнянскага сельсавета здарыўся, як мяркуецца, з-за прамога трапляння маланкі ў тэлевізійную антэну. Да моманту прыбыцця першага падраздзялення ратавальнікаў назіралася гарэнне дома. Пажарам у пакоі знішчана маёмасць, пашкоджаны сцены, столявае перакрыцце. На шчасце, 84-гадовая пенсіянерка, якая пражывала адна ў доме, не пацярпела. Яшчэ адзін пажар адбыўся на мінулых выхадных у садовым таварыстве "Ракіта" у Віцебску па вуліцы 6-й Садовай. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мужчына 1967 года нараджэння, які пражывае па суседстве, выратаваў з агню маладога чалавека 1986 года нараджэння, які ў стане алкагольнага ап'янення з рэзанай ранай правага пляча і атручваннем прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу. Крыху пазней на месцы пажару быў знойдзены труп маці пацярпелага - гаспадыні дома. Прычыны здарэння ўдакладняюцца.-0-

БЕЛТА