Нягледзячы на поспехі медыцыны і намаганні ўрачоў, ад грыпу і яго ўскладненняў у свеце штогод гінуць людзі. Адзіны эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу – гэта правядзенне вакцынацыі.
Нягледзячы на поспехі медыцыны і намаганні ўрачоў, ад грыпу і яго ўскладненняў у свеце штогод гінуць людзі. Адзіны эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу – гэта правядзенне вакцынацыі.
Як нам расказала загадчыца паліклінікі УАЗ «Лепельская ЦРБ» Аксана Клавовіч, ва ўстанову паступіла «Вакцына для прафілактыкі грыпу» інактываваная. Яна эфектыўная, бяспечная і добра пераносіцца. Прышчэпку ўказанай вакцынай можна атрымаць на бясплатнай аснове, па паказаннях, у паліклініцы УАЗ «Лепельская ЦРБ».
Для дарослага насельніцтва – у кабінеце №11 (на 2 паверсе) з 9.00 да 13.00 па буднях, пасля агляду і заключэння памочніка ўрача, у кабінеце №28 (на 2 паверсе), а таксама ў АВОП, ФАПах. Для дзіцячага насельніцтва – у кабінеце №31 дзіцячай кансультацыі, па аўторках і чацвяргах з 9.00 да 13.00 пасля агляду педыятра. Таксама вакцынацыю супраць грыпу можна праводзіць сумесна з прышчэпкамі ад COVID-19.
-- Аксана Сямёнаўна, чаму прышчапляцца супраць грыпу неабходна кожны год?
-- Гэта звязана ў першую чаргу з высокай зменлівасцю віруса грыпу. Менавіта таму штогод, па прагнозах САЗ, распрацоўваюцца новыя вакцыны, якія будуць эфектыўныя менавіта супраць актуальных штамаў віруса грыпу. У арганізме застаюцца антыцелы ад папярэдніх вакцынацый, аднак яны аказваюцца бессильнымі супраць новых штамаў віруса грыпу.
Ахоўны эфект пасля вакцынацыі, як правіла, наступае праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў, у сувязі з чым правядзенне прышчэпак рэкамендавана штогод у перадсезонны перыяд актывізацыі распаўсюджвання вірусаў грыпу (звычайна ў восеньскі перыяд).
-- Хто павінен прайсці абавязковую імунізацыю?
-- Абавязковай імунізацыі супраць грыпу згодна з нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак падлягаюць асобы, якія адносяцца да катэгорыі высокай рызыкі захворвання грыпам і неспрыяльных ускладненняў. Да іх адносяць дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў і дарослых з хранічнымі захворваннямі, асоб з імунасупрэсіяй, асоб ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарных жанчын, работнікаў сферы бытавога абслугоўвання, работнікаў устаноў адукацыі, работнікаў гандлю і грамадскага харчавання, работнікаў транспартных арганізацый.