6 лютага а 18-27 у службу выратавання ад дзяжурнага Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы 2-ой Заводскай у горадзе Лепелі.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў Лепельскага раённага аддзела па НС гарэння не назіралася. У доме знаходзіўся яго 66-гадовы гаспадар, пасля агляду якога, урачамі хуткай медыцынскай дапамогі была канстатавана яго смерць.

Як стала вядома пазней, мужчына пражываў сумесна з 54-гадовым братам, які вяртаючыся ўвечары з працы, убачыў задымленне з акна дома, зайшоўшы ў дом, выявіў брата, які ляжаў на падлозе каля тлеючага ложка, без прыкмет жыцця. Мужчына неадкладна выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу і ліквідаваў загаранне вядром вады.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны ложак і дыван. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!