Па стане на 03.06.2021 прышчэплена 1806 жыхароў раёна або 5,6%.

Па стане на 03.06.2021 прышчэплена 1806 жыхароў раёна або 5,6%.

Найбольш актыўна прышчэпліваецца насельніцтва ва ўзросце 61 год і старэй.

Для вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі выкарыстоўваецца 2 прэпараты. Гэта вакцына расійскай вытворчасці «Гам-КОВІД-Век», больш вядомая пад камерцыйнай назвай «Спутник V» і вакцына вытворчасці Кітайскай Народнай Рэспублікі SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated, распрацаваная пекінскай кампаніяй Sinopharm. Гэтыя 2 прэпараты пацвердзілі сваю бяспеку: ніякіх сур'ёзных пабочных эфектаў не адзначана.

На сённяшні дзень у арганізацыях аховы здароўя ў дастатковай колькасці маецца вакцына VeroCell, якая пастаўляецца ў больш чым 40 краін свету. Яе эфектыўнасць складае 86% (гэта пацвердзілі партнёры, якія яе ўжо выкарыстоўваюць і папярэднія даследаванні беларускіх навукоўцаў), а што тычыцца прадухілення цяжкіх выпадкаў - 100%. Гэтая вакцына рэкамендавана асобам, якія маюць у анамнезе алергічныя рэакцыі, пажылым людзям. Паколькі дадзеная вакцына змяшчае інактываваны вірус, транспартаваць і захоўваць яе можна пры тэмпературы 2-8 градусаў вышэй за нуль, што з'яўляецца перавагай.

Для таго, каб забяспечыць абарону насельніцтва ад каранавіруснай інфекцыі трэба прышчапіць 60% насельніцтва.

Таму, чакаем усіх жадаючых на вакцынацыю ва ўстановы аховы здароўя Лепельскага раёна.

У паліклініцы УАЗ «ЛЦРБ»: 12.00 - 13.00 ,13.30 - 15.30. Агляд тэрапеўта перад вакцынацыяй у 25 кабінеце, правядзенне вакцынацыі ў 11 кабінеце.

Тэлефон для даведак 6-07-40; 6-09-84.

Таксама арганізавана вакцынацыя і ў структурных падраздзяленнях УАЗ «Лепельская ЦРБ»:

АВОП №1 тэл.3-48-97,

Заслонаўскай АВОП тэл. 6-96-22,

Бароўскай АВОП тэл. 6-70-70,

Каменскай АВОП тэл.6-97-83,

Слабадской АВОП тэл.3-41-29,

Старалепельскай АВОП тэл.6-94-34

Таксама прадпрыемствы і ўстановы раёна могуць, па папярэдняй дамоўленасці з адміністрацыяй Лепельскай ЦРБ, арганізаваць вакцынацыю ў сваіх працоўных калектывах.

Кансультацыю па пытаннях вакцынацыі таксама можна атрымаць у ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па т.6-85-75 у працоўныя дні з 8.00 да 17.00