На мінулых выхадных супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за забеспячэннем бяспекі на дарогах. У першую чаргу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выяўлялі і адхілялі ад кіравання транспартам нецвярозых кіроўцаў і беспраўнікаў. Акрамя таго, з улікам устанаўлення цяпла ўзмацніўся кантроль за асобамі, якія парушаюць правілы дарожнага руху. Увага надавалася выкананню правілаў выезду на сустрэчную паласу і праезду пешаходных пераходаў. Без увагі не засталіся матацыклісты, веласіпедысты і пешаходы.


А першы дзень працоўнага тыдня пачаўся з правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў па віне кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння «Фільтр». Для правядзення акцыі быў вызначаны 124 кіламетр аўтадарогі Багушэўск-Сянно-Лепель-Мядзел, дзе з 07.00 да 09.00 працаваў пост аддзела ДАІ Лепельскага РАУС.

Паводле інфармацыі, атрыманай з ДАІ Лепельскага РАУС, за час правядзення мерапрыемства выяўлена 12 парушэнняў ПДР, з іх: 2 кіроўцы, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, 10 кіроўцаў кіравалі транспартнымі сродкамі, не дапушчанымі да ўдзелу ў дарожным руху, і 1 кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі. ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам быць максімальна ўважлівымі ў транспартным патоку на загарадных дарогах. Пры руху варта выбіраць бяспечную хуткасць, адмовіцца ад неабдуманых абгонаў і быць узаемна ветлівымі. Абавязкова варта прышпіляцца рамянямі бяспекі, а дзяцей перавозіць у спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях.